Удзельнікі плану «Перамога» атрымалі паведамленні з заклікам галасаваць за Аляксандра Азарава


Паведамленні, якія заклікаюць аддаць голас за лідара спісу №5 на выбарах у Каардынацыйную раду атрымалі масава тыя, хто калісьці зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Вечарам аўторка, 21 траўня, карыстальнікі Telegram, якія калісьці зарэгістраваліся ў плане «Перамога», атрымалі наступнае паведамленне: «Заклікаем вас прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду з 25 па 23:59 27 траўня. Прагаласаваць можна бяспечна па пасылцы на афіцыйных крыніцах Каардынацыйнай рады. Галасуйце за вашых прадстаўнікоў »Закон і парадак«. Спіс №5».

Рассылка ў Telegram удзельнікам плану «Перамога». Скрыншот прадстаўлены крыніцамі «Белсату»

Журналісты «Белсату» напісалі кіраўніку «Байполу» Аляксандру Азараву, ці гэта сапраўдная рассылка. Кіраўнік арганізацыі пацвердзіў, што рассылка ініцыяваная «Байполам». Мы не ведаем, ці ўсе ўдзельнікі плану «Перамога» атрымалі паведамленне, але рассылка дакладна была масавая.

На ўдакладняючае пытанне журналіста, ці не мае такое дзеянне прыкметаў выкарыстання грамадскай платформы ў агітацыйных мэтах адной палітычнай групы, спадар Азараў паабяцаў даць афіцыйны адказ у сераду.

Стужка навінаў