МУС абʼявіла конкурс для СМІ на асвятленне сваёй дзейнасці


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі такім чынам святкуе 100-годдзе ўтварэння беларускай міліцыі.

Удзельнікамі могуць стаць як агульныя рэдакцыі і творчыя калектывы, так і асобныя журналісты, тэлеаператары, фатографы СМІ, інтэрнэт-сайтаў, пазаштатныя аўтары, у тым ліку і супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў.

Традыцыйныя намінацыі «Праект года», «Лепшая раённая газета», «Лепшы аўтар», «Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы», «Лепшая фотаработа», «Лепшы інтэрнэт-праект», «Лепшы карпункт» папоўніліся трыма новымі.



Плануецца, што ў намінацыі «Героі нашага часу» будуць асвятляцца факты пра мужнасць і гераізм супрацоўнікаў органаў унутраных спраў / ваеннаслужачых унутраных войскаў, аказання дапамогі грамадзянам у сітуацыях, не звязаных з прафесійнай дзейнасцю.

Чытаць на belsat.eu пра героеў нашага часу

У намінацыі «100-годдзе беларускай міліцыі прысвячаецца» будуць асвятляцца падзеі, звязаныя з гістарычным мінулым беларускай міліцыі, а ў намінацыі «Грамадзянская мужнасць» – асвятленне фактаў садзейнічання грамадзянаў у раскрыцці злачынстваў і забеспячэнні грамадскага парадку.

Падрабязнасці аб умовах правядзення конкурсу, парадку прадстаўлення работ і правілах афармлення размешчана на афіцыйным сайце МУС.

ВД паволе belta.by

Стужка навінаў