«Міліцыянты б’юць журналістаў». Міліцыянт падае ў суд на Кастуся Жукоўскага

video

Міліцыянт скіраваў у суд заяву супраць Кастуся Жукоўскага аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды. Апошняя ацэненая ў 2000 рублёў.

Лоеўскі міліцыянт Уладзімір Бухаўцоў падае ў суд Цэнтральнага раёну Гомля іскавую заяву супраць журналіст-фрылансера Кастуся Жукоўскага, аўтара, між іншага, нашага каналу.

Уладзімір Бухаўцоў пакрыўдзіўся на Жукоўскага за размяшчэнне ў інтэрнэце рэпартажу пра дзеянні лоеўскай міліцыі Лоеў Гестапа») у якім маюцца кадры з удзелам міліцыянта.

«У відэазапісе, дзе Жукоўскі задае пытанні жыхарам Лоева, маецца надпіс: «МУС – гестапа», – піша ў іску Бухаўцоў.

«Для мяне, унука пераможцаў фашызму – гэта маральная знявага», – піша міліцыянт.

«З гісторыі нам вядома, што «гестапа – каральны орган фашысцкай Нямеччыны, які закатаваў і забіў сотні тысячаў невінаватых нашых грамадзянаў у гады Вялікай Айчыннай вайны», – нагадвае Бухаўцоў.

Міліцыянт просіць суд прызнаць, што звесткі з відэаматэрыялаў Кастуся Жукоўскага, у тым ліку створаныя для нашага каналу, зневажаюць ягоны гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Праваахоўнік дамагаецца зняпраўджвання Кастусём Жукоўскім гэтай інфармацыі ў друкаваных медыях і спагнання з журналіста грашовай кампенсацыі маральнай школы ў памеры Br 2000.

А 21:00 глядзіце ў эфіры “Белсату” у праграме “Аб’ектыў” сюжэт пра акалічнасці спарвы.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары