Святы Мікалай у Херсоне і футбольныя эмоцыі аргентынцаў. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак сустракаецца з вайскоўцамі на базе ў Эстоніі, аргентынскія заўзятары святкуюць трэцюю ў гісторыі краіны перамогу ў чэмпіянаце свету па футболе, а Святы Мікалай гуляе па Херсоне. Мы сабралі цікавыя міжнародныя падзеі ў фотаздымках.

Прэзідэнт Украіны прыляцеў у ЗША. Гэта першы замежны візіт Уладзіміра Зяленскага ад пачатку вайны. У Белым доме адбыліся перамовы з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам. Ён паабяцаў перадаць Украіне ракетныя комплексы Patriot для супрацьпаветранай абароны. Таксама Уладзімір Зяленскі выступіў перад Кангрэсам ЗША. Вашынгтон, ЗША.
Фота: Jonathan Ernst / Reuters / Forum
Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак падчас каляднай вячэры для вайскоўцаў на базе ў Тапе, Эстонія.
Фота: Henry Nicholls / PA Images / Forum
Украінскія пажарныя змагаюцца з агнём пасля расейскіх абстрэлаў украінскай сталіцы ў ноч на панядзелак 19 снежня 2022 года.
Фота: State Emergency Service of Ukraine / Cover Images / East News
Інтэнсіўны рух у міжнародным аэрапорце «О’Гэр» (Chicago O’Hare International Airport) у Чыкага, ЗША.
Фота: Nam Y. Huh / AP Photo / East News
Аргентынскія заўзятары святкуюць перамогу на чэмпіянаце свету ў Буэнас-Айрэсе, Аргенціна.  
Фота: Cristina Sille / Reuters / Forum
Эмігранты перасякаюць раку Рыа-Грандэ ў Браўнзвіле, штат Тэхас, ЗША.
Фота: Veronica G. Cardenas / AFP / East News
Дзяўчынка вітаецца з мужчынам у строі Святога Мікалая. Херсон, Украіна.
Фота: Dimitar Dilkoff / AFP / East News
Падчас паездкі на Мадагаскар фатограф Лэйтан Лум пазнаёміўся з лемурамі. Некаторыя з іх зрабілі сэлфі.
Фота: Leighton Lum / CATERS NEWS / Caters News / Forum
Фота
Зяленская ў Францыі, забег Сантаў у Будапэшце. Галоўныя падзеі свету за тыдзень
2022.12.18 07:00

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў