Беларускія войскі праводзяць вучэнні «з улікам прагнозу развіцця сітуацыі на еўрапейскім кантыненце»


З 23 да 26 студзеня ў Беларусі пройдзе супольнае маштабное трэнаванне Узброеных сілаў.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Міністэрства абароны Беларусі / Telegram

Вучэнні будуць праводзіцца на стацыянарных пунктах упраўлення Узброеных сілаў пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штабу УС, першага намесніка міністра абароны Беларусі Віктара Гулевіча.

Падчас трэнавання будуць адпрацаваныя пытанні планавання ўжывання войскаў у адпаведнасці з вучэбнай абстаноўкай, створанай з улікам прагнозу развіцця сітуацыі на еўрапейскім кантыненце, а таксама досведу ўжывання вайсковай сілы ў сучасных умовах, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Беларуская армія фактычна з вясны 2023 года існуе ў стане перманентных вучэнняў, трэнаванняў і правярання баявой гатовасці. Зборы ладзяць не толькі Узброеныя сілы, але і падраздзяленні МУС. У лістападзе 2023 года па ўсёй краіне праводзіліся антытэрарыстычныя вучэнні. Маштабныя вайсковыя вучэнні праходзілі ў Беларусі напрыканцы верасня 2023 года, амаль адразу пасля сканчэння вучэнняў АДКБ «Баявое братэрства – 2023», якія праводзіліся на пачатку восені мінулага года.

Аналітыка
Калі заўтра вайна. Як улады Беларусі планамерна рыхтуюцца да эскалацыі
2023.10.25 08:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў