Сёння ў Беларусі пачаліся чарговыя вучэнні


22 верасня ў Беларусі пачаліся двухбаковыя комплексныя вучэнні. У Міністэрстве абароны падкрэслілі, што яны не нясуць пагрозы суседзям.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram

«Двухбаковае комплекснае вучэнне, якое пачынаецца сёння, ёсць лагічным завяршэннем рыхтавання органаў упраўлення аператыўнага і тактычнага ўзроўняў. Яно праходзіць пад маім кіраўніцтвам. Актыўная фаза вучэння – з 22 да 26 верасня», – адзначыў першы намеснік міністра абароны, генерал-маёр Віктар Гулевіч.

Вучэнні пачаліся а 9:00. Падчас іх збіраюцца ўдасканальваць сістэму ўпраўлення войскамі і зброяй, вялікая ўвага будзе надавацца скарачэнню цыклу ўпраўленчых рашэнняў наконт паражэння выяўленых аб’ектаў. А таксама будзе адбывацца асваенне беларускай аператыўнай тэрыторыі ў межах абароны дзяржавы.

У Міністэрстве абароны падкрэслілі, што гэтыя вучэнні не нясуць пагрозы суседнім краінам, на іх будуць адпрацоўвацца пытанні абароны беларускай дзяржавы і ўдасканалення ўзроўню рыхтавання войскаў.

Гэта ўжо другія вайсковыя вучэнні, якія праходзяць у Беларусі цягам месяца. У пачатку верасня адбылося «Баявое братэрства – 2023» пад эгідай АДКБ. Таксама чакалася, што гэтаю восенню Расея і Беларусь могуць правесці вучэнні серыі «Захад», аднак у выніку расейскае абароннае ведамства адмовілася ад іх.

Hавiны
Расея абвясціла пра адмену сёлетніх вучэнняў «Захад» у Беларусі
2023.09.04 18:51

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў