ЗША перахапілі ракеты, што ляцелі з Емену на Ізраіль. Дроны атакуюць амерыканскія базы


Сілы Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе сутыкаюцца з новымі пагрозамі ва ўмовах росту напружанасці ў рэгіёне. 19 кастрычніка вайсковы карабель ВМС ЗША збіў ракеты, якія, мяркуючы з усяго, кіраваліся ў бок Ізраілю, а амерыканскія базы ў Іраку і Сірыі неаднаразова зазнавалі атакі беспілотнікаў, піша «AP».

Эсмінец ВМС ЗША «Carney», які перахапіў ракеты, што ляцелі з Емену ў Ізраіль.
Фота: Charles A. Ordoqui / U.S. Navy / Wikimedia

Эсмінец ВМС ЗША «Carney» ў паўночнай частцы Чырвонага мора перахапіў тры крылатыя ракеты наземнага нападзення і некалькі беспілотнікаў, запушчаныя сіламі праіранскіх хусітаў у Емене. Прэс-сакратар Пэнтагону Пэт Райдэр заявіў, што ракеты «патэнцыйна» былі скіраваныя ў бок Ізраілю, а не на амерыканскі карабель.

Дзеянні «Carney» могуць быць першымі дзеяннямі амерыканскіх вайскоўцаў для абароны Ізраілю ў гэтым канфлікце.

Тым часам адбылося некалькі атак на базы ЗША ў Сірыі і Іраку, дзе амерыканскія войскі навучаюць мясцовыя сілы абароны ды падтрымліваюць супрацьдзеянне «Ісламскай дзяржаве». Усплёск гвалту адбыўся пасля выбуху ў шпіталі сектару Газа, які выклікаў пратэсты ў шэрагу мусульманскіх краінаў і ў якім «Хамас» абвінаваціў Ізраіль.

Агляд
Хто вінаваты ў трагедыі ў лякарні Аль-Ахлі? Распавядаем, што цяпер вядома
2023.10.19 19:40

Гэтак, 17 кастрычніка баевікі запусцілі тры дроны супраць дзвюх іракскіх базаў ЗША. 19 кастрычніка ісламскі супраціў у Іраку ўзяў на сябе адказнасць за напад на амерыканскую авіябазу аль-Асад на захадзе Іраку. Яны заявілі, што ў выніку ракетнага залпу «паразілі свае мэты проста і дакладна». У гэты ж дзень зазнаў удар беспілотнікаў гарнізон ЗША ат-Танф на паўднёвым усходзе Сірыі. Актывісты сірыйскай апазіцыі таксама заявілі пра атаку дронаў на нафтавы аб’ект на ўсходзе Сірыі, дзе месцяцца амерыканскія войскі.

20 кастрычніка стала вядома пра ракетны абстрэл сілаў ЗША і кааліцыі ў цэнтры дыпламатычнага падтрымання недалёка ад міжнароднага аэрапорту Багдаду.

Раней разнастайныя ісламісцкія групоўкі – ад «Хізбулы» ў Ліване да хусітаў у Емене – выступілі з заявамі, у якіх заклікалі пакласці канец амерыканскай прысутнасці ў рэгіёне праз падтрыманне Вашынгтонам Ізраілю.

Як адзначае «AP», напады выклікаюць занепакоенасць у ЗША і на Захадзе, бо азначаюць, што вайна ў Ізраілі можа перарасці ў буйны рэгіянальны канфлікт.

Hавiны
Байдэн паабяцаў не дапусціць перамогі «Хамасу» і Пуціна
2023.10.20 08:44

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн увечары 19 кастрычніка выступіў з тэлезваротам да суграмадзянаў, у якім патлумачыў, чаму просіць Кангрэс вылучыць мільярды долараў на дапамогу Ізраілю і Украіне.

На думку Байдэна, і «Хамас», і Уладзімір Пуцін хочуць знішчыць суседнюю дэмакратычную краіну, і менавіта гэтага Злучаныя Штаты мусяць не дапусціць, бо надалей ёсць вялікаю нацыяй ды маяком свабоды і дэмакратыі для ўсяго свету.

Аналітыка
Як баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе паўплываюць на вайну Украіны і Расеі?
2023.10.16 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў