Байдэн паабяцаў не дапусціць перамогі «Хамасу» і Пуціна


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн увечары 19 кастрычніка выступіў з тэлезваротам да суграмадзянаў, у якім патлумачыў, чаму просіць Кангрэс вылучыць мільярды долараў на дапамогу Ізраілю і Украіне.

«Мы не можам дапусціць і не дапусцім, каб такія тэрарысты, як «Хамас», і такія тыраны, як Пуцін, перамаглі», – адзначыў прэзідэнт ЗША.

На думку Джо Байдэна, і «Хамас», і Пуцін хочуць знішчыць суседнюю дэмакратычную краіну, і менавіта гэтага Злучаныя Штаты мусяць не дапусціць, бо надалей ёсць вялікаю нацыяй ды маяком свабоды і дэмакратыі для ўсяго свету:

«Хамас» і Пуцін уяўляюць сабою рознага роду пагрозы, але іх яднае тое, што яны хочуць цалкам знішчыць суседнюю дэмакратыю».

Байдэн заявіў, што ўжо 20 кастрычніка перадасць у Кангрэс запыт на вылучэнне мільярдаў долараў (дакладнай лічбы не назваў, але раней паведамлялі пра 100 мільярдаў) на вайсковую дапамогу Ізраілю, Украіне ды іншым хаўруснікам ЗША. Гэта неабходна для таго, каб Украіна стабільна, без паўзаў, атрымлівала дапамогу, а Ізраіль мог нарасціць якасную вайсковую перавагу над супернікамі ў рэгіёне.

«Гэта разумная інвестыцыя, дывідэнды з якой у выглядзе бяспекі Амерыка будзе атрымліваць пакаленнямі. Яна дапаможа зберагчы амерыканскіх вайскоўцаў. Яна дапаможа нам пабудаваць для нашых дзяцей і ўнукаў свет, які будзе больш бяспечны, больш мірны і больш квітучы. Калі тэрарысты не расплачваюцца за тэрор, калі дыктатары не адплачваюцца за агрэсію, яны нясуць яшчэ больш хаосу, смерці і агрэсіі. Яны працягваюць дзеяць, і пагрозы для Амерыкі і ўсяго свету працягваюць расці. Так што калі мы не спынім Пуціна з яго смагай улады і імкненнем кантраляваць Украіну, ён не абмяжуецца адною толькі Украінаю», – адзначыў прэзідэнт ЗША.

Аналітыка
Як баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе паўплываюць на вайну Украіны і Расеі?
2023.10.16 08:00

На фоне нападу баевікоў «Хамасу» на Ізраіль у медыях усё часцей гучыць меркаванне, што падзеі на Блізкім Усходзе могуць прымусіць Захад істотна скараціць дапамогу Украіне. Пры гэтым Злучаныя Штаты лідаруюць у праўкраінскай кааліцыі: яны надаюць Кіеву найбольшую і крытычна важную дапамогу.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў