Групы «За дэмакратычную Беларусь» створаныя ў парламентах ужо 24 краінаў


Фінляндыя стала 24 краінай у Альянсе парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Пра гэта распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Падчас працоўнай паездкі ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская і Анатоль Лябедзька сустракаліся са спікерам фінскага парламенту Юсі Хала-Аха, дзе бакі дамовіліся аб стварэнні групы «За дэмакратычную Беларусь». У выніку гэтай сустрэчы Фінляндыя стала 24 краінай свету, дзе створаная дэпутацкая міжфракцыйная група ў падтрыманне Беларусі.

«Мы прамовілі некаторыя пункты супольнай працы: па-першае – магчымасць стажыровак для маладых беларусаў у парламенце Фінляндыі. Другі пункт – рэцэнзіі і прававая экспертыза праектаў законаў для новай Беларусі. Трэці пункт – супраца ў міжнародных арганізацыях», – распавёў Лябедзька.

Паводле яго, напрыканцы студзеня ў Страсбургу адбудзецца разгляд і прыняцце рэзалюцыі адносна Беларусі. Яе рыхтуе менавіта кіраўнік фінскай групы «За дэмакратычную Беларусь» Кіма Кільюнен.

У 2023 годзе дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь» аб’ядналіся ў супольны альянс.

Hавiны
Святлана Ціханоўская: У нас ёсць магутная міжнародная кааліцыя саюзнікаў
2023.11.07 19:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў