Старшыню БКДП Аляксандра Ярашука пераводзяць на турэмны рэжым


Палітзняволенага старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука пераводзяць са шклоўскай калоніі ў крытую турму ў Магілёве. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на прафсаюзнага актывіста Максіма Пазнякова.

«Ведаем, што яму дастаецца, на яго ад пачатку моцна ціснулі і цяпер не адчапіліся. За што кідаюць у «крытку», пакуль нам невядома. Але зразумела, што падставу знойдуць, калі ёсць загад. Перавод у крытую турму для яго, чалавека ўжо пенсійнага ўзросту, азначае новыя выпрабаванні. Разумеем, што ў маральным і ў фізічным сэнсе крытая турма – гэта значна цяжэй, чым калонія. Але даходзяць звесткі, што ён трымаецца мужна», – расказаў актывіст.

З праблемамі са здароўем сутыкнуліся ў няволі іншыя лідары незалежнага прафсаюзнага руху, паведаміў Максім Пазнякоў.

«Ведаем, што ў Генадзя Фядыніча, якога трымаюць у бабруйскай калоніі № 2, пачаліся праблемы з ныркамі, а ў яго яшчэ і цукровы дыябет. У Васіля Бераснева, які ў 15-й калоніі пад Магілёвам, таксама хворыя ныркі. Там жа адбывае тэрмін ажно ў 8 гадоў Вацлаў Арэшка. У яго вельмі складанае становішча са зрокам, адным вокам зусім не бачыць».

Нагадаем, 26 снежня 2022 года Менгарсуд пакараў Аляксандра Ярашука 4 гадамі зняволення паводле ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Hавiны
Вынесены прысуд актывістам незалежных прафсаюзаў: ад 8 да 9 гадоў
2023.01.05 11:32

5 студзеня 2023 года лідара незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча Менгарсуд пакараў 9 гадамі калоніі нібыта за заклікі да санкцыяў (ч. 3 арт. 361), распальванне варожасці (ч. 3 арт 130) і стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Вацлаў Арэшка паводле тых жа артыкулаў атрымаў 8 гадоў калоніі.

Hавiны
Міжнародная арганізацыя працы прыняла жорсткую рэзалюцыю адносна Беларусі
2023.06.13 09:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў