Міжнародная арганізацыя працы прыняла жорсткую рэзалюцыю адносна Беларусі


Міжнародная арганізацыя працы (МАП) 12 чэрвеня падтрымала рэзалюцыю пра ўжыванне да Беларусі артыкулу 33 статуту арганізацыі, што заклікае сусветную супольнасць перагледзець стасункі з уладамі Беларусі.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і ягоны намеснік Сяргей Антусевіч у зале суда. Менск, снежань 2022 года.
Фота: БелТА

Рашэнне прынялі на 111-й Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе з прычыны пераследу ў Беларусі незалежных прафсаюзаў ды іх лідараў. На галасаванні дакумент падтрымала 301 асоба, супраць былі 54 удзельнікі, 108 прадстаўнікоў устрымаліся.

Артыкул 33 статуту МАП дазваляе арганізацыі ўводзіць супраць Беларусі розныя абмежавальныя захады. Акрамя таго, рэзалюцыя заклікае дзяржавы, бізнес і прафсаюзы іншых краінаў перагледзець стасункі з Менскам.

Таксама ў рэзалюцыі прапаноўваюць рэгулярна абмяркоўваць беларускае пытанне, пакуль не будзе даказана, што ўлады выканалі свае абавязкі паводле прынятых канвенцыяў. Ёсць таксама «настойлівы заклік» да Менску тэрмінова прыняць місію МАП і дазволіць ёй наведаць прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў у няволі.

Hавiны
Кіраўнік прафсаюзаў абвінаваціў Міжнародную арганізацыі працы ў фальсіфікацыях
2023.06.07 16:53

Яшчэ да галасавання старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда абвясціў рэзалюцыю «маніпуляцыяй і фальсіфікацыяй». А пасля назваў прыняты дакумент «антыбеларускім»: паводле яго, «цынізм проста зашкальвае».

На думку міністаркі працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, «Захад спрабуе апраўдаць свае беззаконныя дзеянні ў справе эканамічнай блакады Беларусі».

Hавiны
Вынесены прысуд актывістам незалежных прафсаюзаў: ад 8 да 9 гадоў
2023.01.05 11:32

5 студзеня лідары беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснеў атрымалі па 9 гадоў калоніі, Вацлаў Арэшка – 8. Такі прысуд вынесла ў Менскім гарадскім судзе Алена Папкова. Яна палічыла даказанай іхную віну ў закліках да санкцыяў, распальванні варожасці і стварэнні экстрэмісцкага фармавання. Фядынічу і Берасневу прызначылі калонію ўзмоцненага рэжыму, Арэшку – агульнага.

Перед гэтым, 26 снежня, у Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд супраць кіраўнікоў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Гэта былы старшыня асацыяцыі Аляксандр Ярашук, ягоны намеснік Сяргей Антусевіч і бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім.

Ярашука пакаралі чатырма гадамі зняволення,  Антусевіча – двума,  Бут-Гусаім пазбавілі свабоды на паўтара года. Менавіта такія тэрміны запытваў пракурор. Працэс вяла суддзя Валянціна Зянкевіч.

Hавiны
Вынеслі прысуды ў «справе прафсаюзаў». Фігуранты прызналі віну
2022.12.26 15:44

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў