Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў


76-гадовага апазіцыянера і дысідэнта з Віцебску Барыса Хамайду аштрафавалі на 15 базавых велічынь (600 рублёў) за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Пра гэта стала вядома праваабаронцам «Віцебскай Вясны». Суд адбыўся 2 лютага.

Барыс Хамайда.
Фота: «Віцебская Вясна»

Нагадаем, Барыса Хамайду затрымалі 23 студзеня. Супрацоўнікі КДБ учынілі ў той дзень у кватэры мужчыны ператрус. Некалькі дзён Барыс Хамайда правёў у віцебскім ізалятары часовага ўтрымання.

Першы суд над ім адбыўся 25 студзеня, але паседжанне перанеслі на 2 лютага, бо ў адміністрацыйнай справе было шмат супярэчнасцяў. Аказалася, у прыватнасці, што, паводле пратаколаў, на забароненыя сайты Барыса Хамайду падпісалі ўжо пасля ягонага затрымання.

У пятніцу 2 лютага суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў Барыса Хамайду вінаватым у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і прысудзіў яму штраф у памеры 15 базавых велічынь (600 рублёў). Як заўважаюць праваабаронцы, памер штрафу роўны пенсіі, якую атрымлівае грамадскі актывіст.

Паводле «Віцебскай Вясны», адразу пасля судовага паседжання міліцыянты адвезлі Хамайду ў пастарунак і склалі на віцябляніна яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол. Наступны суд мае адбыцца ў панядзелак 5 лютага.

Hавiны
Палітвязня Вадзіма Цагельніка зноў судзяць
2024.02.02 13:43

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў