Палітвязня Вадзіма Цагельніка зноў судзяць


У Бабруйску 2 лютага паводле арт. 411 («Зацятае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі») Крымінальнага кодэксу судзяць палітычнага вязня Вадзіма Цагельніка. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вадзім Цагельнік.
Фота: spring96.org

Справу разглядае суд Бабруйскага раёну.

2 лістапада 2021 года суд Маскоўскага раёну Менску пакараў паштальёна Вадзіма Цагельніка 3 гадамі калоніі за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) ды арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

Згодна з абвінавачваннем, Цагельнік, выкарыстоўваючы інтэрнэт, ажыццяўляў дэструктыўную дзейнасць, скіраваную на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве: заклікаў да масавых закалотаў, што пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту.

23-гадовы маладзён адбывае тэрмін у Бабруйскай папраўчай калоніі № 2. Паводле арт. 411 КК палітычны вязень можа атрымаць яшчэ год пазбаўлення волі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў