Затрыманыя Марына Адамовіч і Барыс Хамайда


23 студзеня сілавікі ў Беларусі затрымалі ў тым ліку жонку палітыка і палітвязня Міколы Статкевіча Марыну Адамовіч і 76-гадовага актывіста Барыса Хамайду.

Марина Адамович, жена Николая Статкевича
Марына Адамовіч, жонка палітыка Міколы Статкевіча.
Фота: Белсат

Пра затрыманні паведамляюць праваабаронцы.

Hавiны
Стрыжак: Ідзе комплексная атака на сістэму дапамогі палітвязням
2024.01.23 19:04

22 студзеня стала вядома, што сайт арганізацыі «BYSOL» перажыў моцную кібератаку, зробленую на высокім тэхнічным узроўні і праведзеную з дапамогай новых метадаў. На наступны дзень у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явілася ініцыятыва «INeedHelpBy», якая дапамагае прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў.

Пры гэтым 23 студзеня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі масава пайшлі па сваяках палітвязняў і палітзняволеных, што ўжо выйшлі на волю. Некаторыя затрыманні звязаныя з праектам «INeedHelpBY». Агулам з затрыманнем і ператрусам сутыкнуліся не менш як 60 асобаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў