У Беларусі адразу некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў»


КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» адразу некалькі ініцыятываў і інтэрнэт-рэсурсаў, сярод якіх адно медыя – «Беларускае Радыё Рацыя», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс

Рашэнне аб папаўненні спісу экстрэмісцкіх фармаванняў КДБ прыняў 16 студзеня і ўнёс у яго медыя «Беларускае Радыё Рацыя», праект «INeedHelpBy», які дапамагае прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў, праекты «КОТОС: мясцовае самакіраванне» і «Триэлит».

У рашэнні КДБ пазначаныя таксама асобы, якія нібыта маюць дачыненне да пералічаных праектаў. Так, Піліп Гаўрышаў падпісаны як кіраўнік «INeedHelpBy». Асобамі, якія маюць дачыненне да «Радыё Рацыя» пазначаныя паляк Эўгеньюш Вапа і беларус Яўген Валошын. З праектам «КОТОС: мясцовае самакіраванне», паводле КДБ, звязаныя Вольга Цесакова і Дзмітрый Кухлей, а з Telegram-каналам «Триэлит» – Павел Аляксееў, Кірыл Шчамялёў, Яніна Андраюк, Аляксей Чарнак, Уладзімір Балабановіч, Вадзім Рушкевіч, Юрый Слабодчыкаў, Аляксандр Карцаў.

Таксама 23 студзеня стала вядома пра тое, што супрацоўнікі КДБ масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных.

У Беларусі 174 «экстрэмісцкія фармаванні», 62 з іх атрымалі такі статус у 2023 годзе, пяць – сёлета, у 2024 годзе.

Hавiны
Праваабаронцы: У Беларусі меры па барацьбе з экстрэмізмам выкарыстоўваюцца для кантролю за грамадствам
2024.01.10 16:36

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў