Лукашэнка збіраецца вазіць калій мяшкамі, а дызель – бочкамі


У Менску адбываецца нарада ў пытаннях эканамічнай палітыкі ў «новых умовах». Лукашэнка з прадстаўнікамі ўраду абмеркаваў сацыяльна-эканамічнае жыццё ў святле заходніх санкцыяў, паведамляе БелТА.

Прадукцыя, якую вырабляе цэх мембраннага электролізу «Беларуськалію».
Фота: kali.by

Падчас сустрэчы меліся абмеркаваць прапанаваныя змены ў заканадаўства ў эканамічнай галіне.

«Закон законам, але без таго, каб у існай сітуацыі мы не пазбегнем таго, каб вазіць калій «мяшкамі» або дызель «бочкамі». Давядзецца закасаць рукавы і адпрацоўваць кожны кантракт уручную. Ад спецыяліста да прэм’ера», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама палітык адзначыў, што «ім ніхто не дапаможа», і заклікаў паплечнікаў шукаць шляхі развіцця ў сябе. Ён выказаў меркаванне, што ў цяперашніх умовах зʼявілася шмат магчымасцяў для развіцця эканомікі.

Нагадаем, што нядаўна Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы заявіў, што санкцыі далі буйны штуршок для развіцця беларускай эканомікі.

Hавiны
Лукашэнка паскардзіўся Пуціну ў Сочы, што Польшча і натаўцы збіраюцца захапіць Заходнюю Украіну
2022.05.23 16:42

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў