Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам замежных справаў Партугаліі


Як паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Партугаліі Жуанам Кравінню дэмакратычная лідарка заявіла пра тое, што недапушчальна цяпер праводзіць змякчэнне санкцыяў супраць «Беларуськалію» і ў дачыненні калійных угнаенняў.

Беларускія калійныя ўгнаенні.
Фота: БелТА

Сустрэча праходзіла ў онлайн-фармаце і доўжылася 40 хвілінаў, падчас яе Святлана Ціханоўская выступала за тое, каб уводзіліся новыя санкцыі Еўразвязу, але не змякчаліся старыя.

«Гэта, па сутнасці, дэвальвуе ўсе намаганні Еўрапейскага Звязу і перашкаджае еўрапейскаму адзінству», – працытаваў словы дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка.

Таксама падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з экспартам беларускага калію ў краіны Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, для якіх гэта мае істотнае значэнне. Паводле Святланы Ціханоўскай, цяпер ідзе пошук магчымасцяў для дыверсіфікацыі.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў