У Беларусі новы рэкорд захворвання каронавірусам – больш за 2 тысячы пацыентаў


Тэставанне на COVID-19. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: rg.ru

З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 738 тыс. 601 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Мінздароўя.

Па статыстыцы ведамства за содні ў краіне зарэгістраваны 2 302 пацыенты з COVID-19 – гэта самая вялікая лічба ў Беларусі за часы назірання за каронавірусам. Папярэдні рэкорд прабыў усяго содні – учора лічба пацыентаў была 2221 чалавек.

За два гады праз пандэмію ў Беларусі памерла па афіцыйных дадзеных 6 024 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Беларусі назіраецца рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і каронавірусы. На сённяшні момант большасць пацыентаў – хварэюць у хатніх умовах у сувязі з чым, як і меркавалася, узрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы.

«Разумеючы, што нагрузка на ўсіх спецыялістаў будзе высокая, загадзя было праведзена навучанне лекараў розных спецыяльнасцяў, прадумана лагістыка работы кантактных брыгад. Таксама былі абмеркаваны пытанні прыцягнення да працы студэнтаў, навучэнцаў каледжаў – у ролі валанцёраў і працаўнікоў кол-цэнтраў», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Аб’ектыў
Няма тэсту – няма хваробы? Выйшлі новыя рэкамендацыі Міністэрства здароўя
2022.01.27 22:27

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў