Служба «Адно акно» запусціла беларускамоўную версію сайта


Служба «Адно акно» запусціла беларускамоўную версію сайта. Праца службы на беларускай мове – гэта крок для паляпшэння камунікацыі з беларускамі і беларусамі. Зараз сайт «Адно акно» мае дзве моўныя версіі – па-беларуску і па-расейску.

Сайт службы «Адно акно» цяпер і па-беларуску. Скрыншот: help.by.social

На беларускай мове ўжо даступныя матэрыялы для юрыдычнай, медычнай, фінансавай, псіхалагічнай ды іншых відаў дапамогі палітвязням і іх сваякам.

Прэс-служба праекту паведамляе таксама, што «Адно акно» далучаецца да ініцыятывы Аб’яднанага пераходнага кабінету, які 2024 год абвясціў Годам беларускай нацыянальнай традыцыі.

«Ва ўмовах, калі колькасць беларусак і беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсіяў, толькі расце, для нас усіх важна адчуваць яднанне. Так мы зможам зладзіць эфектыўную сістэму падтрымання для тых, хто ў ёй мае патрэбу», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Аднаго акна».

Каб атрымаць дапамогу, на сайце можна зрабіць званок ці адправіць паведамленне (з 12:00 да 20:00 менскага часу), даслаць ліст на электронную пошту (help@by.social), звязацца ў сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, Telegram, Viber: odnooknobysocial).

Адрас для папяровых лістоў: Lithuania Vilnius, 59 postas, Kedru 4, P/D 2585, LT-03005.

Праект «Адно Акно» – інфармацыйна-кансультацыйная служба падтрымання людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў, ды іншых уразлівых групаў у Беларусі. Служба збірае і публікуе інфармацыю пра магчымую дапамогу, кансультуе па юрыдычных, сацыяльных, фінансавых і іншых пытаннях. Ініцыятарам стварэння Службы была прадстаўніца Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Гарбунова. Сайт службы «Адно Акно» пачаў працаваць 27 кастрычніка 2023 года.

Hавiны
Служба «Адно акно» працуе месяц – што зрабілі за гэты час, каму і як дапамаглі?
2023.11.29 16:47

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў