«Прыёрбанк» уводзіць вялізную камісію за абслугоўванне рахункаў у доларах і еўрах


З 1 чэрвеня «Прыёрбанк» уводзіць плату за абслугоўванне рахункаў у доларах і еўрах, аднак спаганяцца яна будзе толькі з тых рахункаў, на якіх рэшта ў канцы месяца перавышае 50 тысяч долараў або еўраў. Штомесячная плата за гэта складзе 750 рублёў.

«Прыёрбанк». Менск, Беларусь, 5 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

«Як будзе налічвацца камісія: калі паводле стану на апошні працоўны дзень месяца рэшта складае 50 000 долараў ЗША/еўраў і больш, то банк у адпаведнасці з Тарыфамі ўтрымлівае 750 беларускіх рублёў паводле афіцыйнага курсу НБРБ, які дзее на момант спагнання платы», – растлумачылі ў банку.

Таксама з пачатку лета «Прыёрбанк» пачне адкрываць рахункі ў польскіх злотых (PLN), фунтах стэрлінгаў (GBP), шведскіх кронах (SEK), швейцарскіх франках (CHF), кітайскіх юанях (CNY) і казахскіх тэнге (KZT). Адкрыццё такога рахунку будзе каштаваць 100 рублёў.

Акрамя адкрыцця рахункаў у гэтых замежных валютах, банк пачне ажыццяўляць міжнародныя пераводы ў злотых, фунтах стэрлінгаў, шведскіх кронах, швейцарскіх франках, юанях і тэнге.

Мінімальная сума пераводу складзе 3 тысячы беларускіх рублёў у эквіваленце. Велічыня платы складае 0,5 % сумы пераводу – мінімум 50 беларускіх рублёў, максімум 2500 беларускіх рублёў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў