У Менску чарговы прысуд за каментары па справе Зэльцэра


Праваабаронцам стала вядома пра чарговы прысуд за каментары па «справе Зэльцэра». У Менскім гарадскім судзе 25 лістапада вынесены прысуд студэнту юрыдычнага факультэту БДУ, палітзняволенаму Уладзіміру Запольскіх. Аб гэтым паведамляе «Вясна».

Уладзімір Запольскіх.
Фота: «Вясна» / spring96.org

27 лістапада праваабаронцам стала вядома, што 25 лістапада вынесены прысуд палітзняволенаму Уладзіміру Запольскіх, студэнту юрыдычнага факультэту БДУ. Справа слухалася у Менскім гарадскім судзе. Суд праходзіў тры дні ў закрытым рэжыме. Судовы працэс вяла суддзя Святлана Бандарэнка.

Юнака абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці” (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 Крымінальнага кодэкса).

Суд пастанавіў прызнаць Уладзіміра Запольскіх вінаватым і асудзіў да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў памеры 200 базавых велічынь.

22-гадовы студэнт быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра. Утрымліваўся да суда ў СІЗА №1 у Мінску.

Hавiны
Музыкі з «Litesound», якія прадстаўлялі Беларусь на «Еўравізіі», знайшліся ў СІЗА на Валадарскага
2022.11.26 15:31

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў