У Латвіі загінуў беларускі дальнабойнік


Беларускі дальнабойнік жыўцом згарэў у Латвіі ў ноч на 27 жніўня. Трагедыя адбылася каля міжнароднага пункту пропуску «Грабнёва» на латышска-расейскай мяжы.

Cкроншот з відэа: ontnews/Telegram

Вядома, што 40-гадовы жыхар Ліды перавозіў цукеркі і шакалад у Расею. У нейкі момант цягач загарэўся, і кіроўца не паспеў пакінуць машыну.

Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляе мясцовая паліцыя.

Падобны выпадак здарыўся на гэтым тыдні з беларускім дальнабойнікам у Нямеччыны. Фура загарэлася на трасе, аднак кіроўца паспеў пакінуць аўта і не атрымаў ніякіх пашкоджанняў.

Аналітыка
«Нашае роднае замежжа!» Як з дапамогаю расейцаў выжывае беларускі турыстычны бізнес
2022.08.27 08:00
Стужка навінаў