У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў – «Наша ніва»


У Менску з мінулага тыдня масава затрымліваюць архітэктараў, ужо каля 40 затрыманых, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы.

Супрацоўнікі АМАПу патрулююць тэрыторыю каля плошчы Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Меркавана, першыя затрыманні архітэктараў пачаліся 14 лютага.

«Разам з імі затрымлівалі і чальцоў іхных сем’яў – агулам да 70 чалавек. Некаторых пасля адпусцілі», – піша выданне і сцвярджае, што імёны пяцярых архітэктараў, затрыманых у Менску, удалося пацвердзіць.

Некаторыя людзі атрымалі содні, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы.

«Нам вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасля вяртання з-за мяжы. Прычынай затрымання, імаверна, сталі абвінавачванні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе», – працягвае «Наша Ніва».

Паводле праваабаронцаў «Вясны», за 2023 год на мяжы былі затрыманыя сама меней 207 асобаў, якія вярталіся ў Беларусь.

Гісторыі
Лукашэнку будуюць новую раскошную рэзідэнцыю: «BELPOL» здабыў планы з «душам уражанняў»
2023.09.18 10:39

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў