Сярод пацярпелых у тэракце ў Падмаскоўі – грамадзянін Беларусі


Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус сіці хол».

Пра гэта паведаміў БелТА амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты.

Круты запэўніў, што амбасада Беларусі ў Расеі ў сувязі з тэрарыстычным нападам у «Крокус сіці хол» працягвае працу ў кругласутачным рэжыме.

«Наша консульская служба, афіцыйныя прадстаўнікі праваахоўных органаў знаходзяцца на прамой сувязі са сваімі расейскімі калегамі», – сказаў ён.

Нагадаем, учора ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі МУС Беларусі вырашыў прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі. Вызначаны аб’екты, якія патрабуюць павышанай увагі. Павялічана шчыльнасць нарадаў, якія для забеспячэння эфектыўнасці ўзмоцненыя байцамі АМАП. Супрацоўнікі дадаткова ўзброены аўтаматычнай зброяй.

Аляксандр Лукашэнка, прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка і МЗС Беларусі выказалі спачуванні расейскаму кіраўніцтву ў сувязі з трагедыяй.

Абноўлена
Тэракт у Маскве: Латушка заклікаў беларусаў пазбягаць гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры
2024.03.22 22:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў