Пасля тэракту ў Падмаскоўі беларускіх міліцыянтаў дадаткова ўзмацнілі аўтаматамі


У сувязі з тэрактам у Падмаскоўі МУС Беларусі вырашыў прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі, асабліва ў месцах скаплення людзей, паведамляе прэс-служба ведамства. 

Сілавікі, міліцыя, АМАП. Калаж з
фота: belsat.eu

Згодна заяве МУС, рэалізуецца «комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі ў месцах вялікай колькасці грамадзян». Вызначаны аб’екты, якія патрабуюць павышанай увагі. Павялічана шчыльнасць нарадаў, якія для забеспячэння эфектыўнасці ўзмоцненыя байцамі АМАП. Супрацоўнікі дадаткова ўзброены аўтаматычнай зброяй.

«Асабістым складам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС прымаюцца дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку не толькі ў месцах вялікай колькасці грамадзян, але і ў памежных раёнах. Аператыўная абстаноўка ў рэспубліцы знаходзіцца пад кантролем», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

Вечарам 22 сакавіка перад канцэртам гурту «Пікнік» у маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» адбылася масавая страляніна з аўтамата. Мінімум 40 чалавек загінулі, больш за 130 пацярпелі. Нападнікам удалося збегчы.

Абнаўляецца
Тэракт на канцэрце ў Маскве: загінулі мінімум 40 чалавек. Глядзіце спецэфір «Вот Так»
2024.03.22 20:49

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў