У Менску затрымалі керамістку Наталлю Карнееву, яе дачку забралі ў прытулак


Пра тое, што супрацоўнікі МУС затрымалі ў Менску керамістку Наталлю Карнееву, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы ўдакладняюць, што Наталля Карнеева была затрыманая яшчэ ў пятніцу 19 жніўня. Паводле непацверджанай інфармацыі, затрымалі таксама ейнага мужа. Дзесяцігадовую дачку Карнеевых забралі ў дзіцячы прытулак. Як стала вядома пазней, у Наталлі ёсць яшчэ 18-гадовая дачка, якая цяпер збірае дакументы на апеку над малодшай сястрой. Старэйшая сястра – адзіны дарослы, хто можа ёй апекавацца.

Наталля Карнеева – мастачка, керамістка, педагог з 13-гадовым досведам. Яна ладзіла майстар-класы па лепцы з гліны.

Прычыны затрымання жанчыны пакуль невядомыя.

«Вясна» паведаміла таксама пра затрыманні ў Менску студэнткі факультэту міжнародных адносінаў БДУ Аляксандры Кандраценкі і фатографа Сяргея Марозава, якога схапілі ў Горадні на аўтафестывалі «Лакацыя».

На дзень 22 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1303 чалавекі.

Hавiны
У Менску разам з жонкай і сынам затрымалі ўладальніка рэстаранаў «Дом» і «Умамі»
2022.08.22 13:11

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў