Шольц размаўляў з Пуціным перад вайной. Пуцін тады заявіў, што Беларусь і Украіна не павінны быць незалежнымі дзяржавамі


Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц распавёў нямецкаму тэлеканалу «Welt», што размаўляў з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным перад самым пачаткам вайны. Пуцін заявіў яму, што Беларусь і Украіна не павінны быць незалежнымі дзяржавамі.

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падчас прэс-канферэнцыі ў Берліне, 16 жніўня 2022 года.
Фота: Mika Savolainen / ddp images / Forum

Таксама Оляф Шольц абвінаваціў Пуціна ў нападзе на Украіну з «цалкам абсурдных» прычынаў, «з намерам заваяваць суседнюю краіну».

«Гэта вайна, якую Пуцін, Расея пачала з відавочным намерам заваяваць суседнюю краіну – я думаю, што гэта было першапачатковай мэтай», – падкрэсліў Шольц.

Таксама канцлер Нямеччыны распавёў, што напярэдадні вайны спрабаваў пераканаць Пуціна ў тым, што NATO не вораг Расеі, і запэўніў яго, што ўступленне Украіны ў Альянс не адбудзецца «ў найбліжэйшыя 30 гадоў».

«У Пуціна сапраўды была ідэя правесці фламастарам па еўрапейскім ландшафце, а затым сказаць: «Гэта маё, а гэта ваша», – сказаў канцлер і дадаў: «Гэта так не працуе».

Таксама Шольц заявіў, што не будзе спыняць дыялогу з Пуціным.

Ваяры
Жыццё на фронце. Каліновец раздае кацянят і шукае сяброўку
2022.08.21 13:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў