З палка Каліноўскага выйшаў склад батальёну «Тэрор»


Камандзір батальёну «Тэрор» з пазыўным «Вараг» быў звольнены з ЗСУ і, як следства, з палка Каліноўскага, паведамляе прэс-служба палка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіеўская вобласць, Украіна. 6 чэрвеня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Часта байцоў не пагадзіліся з гэтым рашэннем і таксама выйшла з палку. Цяпер яны адасобленыя ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення «Тэрор».

«Байцы, якія не пагадзіліся з гэтым рашэннем, былі выдзеленыя са складу палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення «Тэрор», – паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.

Вядома, што ў звольненага «Варага» быў канфлікт з ужо таксама былым байцом палка Паўлам Кулажанка, які сышоў сам. Прычыны звальнення «Варага» і іншыя падрабязнасці полк не раскрывае.

Ваяры
Добраахвотнік распавёў пра стан палка Каліноўскага
2022.08.14 13:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў