У Берасці рыхтуюцца асудзіць яшчэ 13 пратэстоўцаў. Двое з іх – няпоўнагадовыя


Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020. Берасце, Беларусь.
Фота: АЛ / Vot-tak.tv / Belsat.eu

21 траўня ў судзе Ленінскага раёну Берасця вынесуць вырак 13 жыхарам гораду за пратэсты ў жніўні 2020 года. Пракурор у судзе запытаў для фігурантаў справы да 5 гадоў калоніі.

Нібыта за ўдзел у «масавых беспарадках» судзяць 13 асобаў, 11 з якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі. Двое з фігурантаў справы не маюць яшчэ 18 гадоў.

Затрыманых абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»). 20-гадовы Даніла Бандарук абвінавачваецца таксама ў хуліганстве: паводле пракуратуры, 9 жніўня летась ён ударыў рукой па грузавым аўтамабілі МАЗ і разбіў бакавое люстэрка.

Hавiны
У Берасці пракурор запатрабаваў 5 гадоў калоніі фігурантам «справы аб масавых беспарадках»
2021.05.12 17:32

Пракурор запатрабаваў абвінавачаным да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму:

  • 18-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка – 4 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • 26-гадовы былы дэсантнік Дзяніс Марусевіч – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 22-гадовы Уладзімір Рубашэўскі – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 21-гадовы Марк Салонікаў – 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 27-гадовы Віктар Панцялееў – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 20-гадовы Даніла Бандарук – 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 32-гадовы Вячаслаў Касцючык – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 20-гадовы Максім Зіневіч – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 24-гадовы Міхаіл Калішук – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 22-гадовы Андрэй Грышчук – 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 23-гадовы Сіман Канцэвіч – 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • няпоўнагадовы Аляксандр Вінярскі – 3 гады выхаваўчай калоніі (просяць узяць іх пад варту ў зале суда);
  • няпоўнагадовы Эдуард Кудынюк – 3 гады выхаваўчай калоніі (просяць узяць іх пад варту ў зале суда).

А 18 траўня абласны суд пад старшынёўствам Ніны Герасімук пакінуў без зменаў рашэнне адносна першай групы чалавек з дзевяці асобаў у гэтай справе. Нагадаем, што тады суддзя Маскоўскага раёну Берасця Вера Філонік прысудзіла людзям наступныя тэрміны.

  • Цімур Рызапур – 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Ілля Мігно – 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Ягор і Віталь Пракапчукі – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму;
  • Аляксандр Драздоў – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Салоха – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Крыўчэня – 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Гацкевіч (няпоўнагадовы) – 3 гады выхаваўчай калоніі;
  • Дзяніс Хазей (няпоўнагадовы) – 3 гады выхаваўчай калоніі.
Hавiны
Справа аб масавых беспарадках у Берасці, у якой праходзяць больш за 80 чалавек. Што трэба ведаць?
2021.04.08 09:00

На сёння вядома прынамсі пра 62 чалавек, якія праходзяць у гэтай справе. Ужо сфармаваныя яшчэ тры групы людзей, 13 чалавек з іх пачнуць судзіць ужо 28 траўня, у судзе Ленінскага раёну (суддзя Святаслаў Каліна).

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў