Польскае МЗС: выдача гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы вядзецца па агульных правілах


Выдача гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы вядзецца па такіх жа правілах, як і ў Беларусі і любой іншай краіне. Гэта значыць, што дакументы павінны адпавядаць пэўным патрабаванням і выключэнняў няма. Аб гэтым «Белсату» паведамілі ў МЗС Польшчы.

Будынак МЗС Польшчы.
Фота: jewishnews.com.ua

Міністэрства замежных спраў Польшчы пракаментавала выпадкі, калі ў візавым цэнтры «VFS Global» адмаўляліся прымаць дакументы беларусаў, у якіх ёсць праблемы з пашпартамі. МЗС падкрэсліла, што ніякіх адыходжанняў ад агульных патрабаванняў не прадугледжвалася: «Увядзенне магчымасці выдачы гуманітарных віз у Польшчы не прадугледжвала адыходу ад агульных правілаў, якім павінен адпавядаць праязны дакумент, каб заяўка на візу была прынятая».

«Такія змены не былі прадугледжаны адпаведнымі палажэннямі. Гэтыя правілы, выкладзеныя ў Законе аб іншаземцах, засталіся нязменнымі і распаўсюджваюцца на ўсіх заяўнікаў на візу, у тым ліку на грамадзян Беларусі, незалежна ад месца падачы заявы на візу (Польшча ці іншыя краіны)», – паведамілі ў МЗС Польшчы.

Як раней паведамляў «Белсат»,  вядомыя выпадкі, калі ў беларусаў не прымаюць дакументы на выдачу гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы. Самыя распаўсюджаныя праблемы: не хапае чыстых старонак у раздзеле для візаў і тэрмін дзеяння пашпарта заканчваецца раней чым за тры месяцы да тэрміну, на які б маглі выдаць візу. У аднаго з герояў публікацыі была адна чыстая старонка пашпарту ў разделе для візаў і чатыры старонкі ў раздзеле для іншых адзнак, але такі пашпарт не падыйшоў. У іншым выпадку ў падаўцы на гуманітарную візу пашпарт заканчваўся раней чым за тры месяцы да заканчэння магчымай візы.

Гісторыі
Юрыстка ЦБС: Сітуацыя з падачаю дакументаў на гуманітарныя візы ў Польшчы пакуль не палепшылася
2022.10.11 19:36

У сваім ранейшым каментары МЗС Польшчы падрабязна расказала аб патрабаваннях да пашпарту падаўцы на гуманітарную візу. Згодна з арт. 77 сек. 5 польскага Закону аб замежніках ад 12 снежня 2013 года, праязны дакумент (звычайна пашпарт) замежніка пры падачы пры падачы заявы на візу павінен адпавядаць наступным крытэрыям:

  • тэрмін яго дзеяння павінен заканчвацца не раней як праз 3 месяцы пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы, на якую прэтэндуе заяўнік;
  • павінны змяшчаць не менш за дзве пустыя старонкі;
  • павінны быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў з даты падачы заявы на візу.

Згодна з арт. 77 сек. 6 закону, у тэрміновых выпадках, абгрунтаваных інтарэсамі замежніка, можна прыняць праязны дакумент, тэрмін дзеяння якога будзе менш за 3 месяцы з моманту заканчэння тэрміну дзеяння візы.

Разбор
Нацыянальная віза ў Польшчы. Як падавацца, колькі каштуе і як доўга чакаць
2022.10.06 16:30

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў