Назіральная рада марафону «Нам не ўсё адно» назвала канчатковую суму сабраных для палітвязняў сродкаў


На трэцім паседжанні Назіральнай рады марафону дапамогі палітвязням і іхным сем’ям «Нам не ўсё адно!» прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова і ейныя калегі распавялі, колькі засталося грошай з агульнай сабранай сумы пасля выплаты банкаўскіх камісіяў, і куды яны пойдуць.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Пасля выплаты банкаўскай камісіі (2,9%) на рахунак фонду «21 траўня» паступіла амаль €546 тысяч. Таксама была прададзеная крыптавалюта (але пакуль не выведзеная) на крыху больш, чым €11 тысяч. Акрамя гэтых сумаў, на рахункі будзе пералічана яшчэ крыху больш за тысячу еўра.

Разбор
Палітвязням сабралі звыш паўмільёна еўраў. Куды пойдуць грошы і як гэта пракантралююць?
2023.07.31 18:48

Каманда фонду «21 траўня» пачала складаць дамовы для перадачы грошай у 12 арганізацыяў, якія зоймуцца непасрэдна дапамогай палітвязням і іхным сем’ям. Фонд спартовай салідарнасці заявіў, што не будзе прымаць удзел у размеркаванні сродкаў.

Асноўныя кірункі дапамогі, на якія пойдуць грошы:

  • перадачы ў месцы зняволення,
  • медычная дапамога (лекі, аперацыі),
  • аплата адвакатаў,
  • дапамога сем’ям палітвязняў.

Онлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі «Нам не ўсё адно» прайшоў 29-30 ліпеня. Акцыю зладзілі больш за 20 незалежных медыяў, у тым ліку «Белсат». Гасцямі супольнага эфіру сталі беларускія палітыкі і актывісты, спартоўцы, музыкі і творцы.

Hавiны
Арганізатары марафону паабяцалі празрыстае размеркаванне сабраных для палітвязняў грошай
2023.07.31 17:36

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў