Улады Марыупалю кажуць, што Расея разбамбіла 80-90 % гораду


Намеснік мэра Марыупалю Сяргей Арлоў у інтэрв’ю для «Forbes Украіна» распавёў пра страты сярод цывільнага насельніцтва і разбурэнні ў горадзе.

Марыупаль застаецца ў аблозе пад няспынным бамбаваннем расейскай арміі.

«Я лічу, што 80-90 % разбомблена. Ніводнага будынку няма без пашкоджанняў. Або разбураны, або пашкоджаны», – заявіў Арлоў.

На сярэдзіну 16 сакавіка ў горадзе ад расейскіх атак загінулі 2358 мірных жыхароў, але гэтыя дадзеныя няпоўныя. «Трэба разумець, што гэта целы, якія былі на вуліцы. Пад заваламі ёсць яшчэ людзі, пра якіх мы не ведаем. Таму гэтыя лічбы можна смела памножыць на 1,5-2», – падкрэсліў намеснік мэра. «І хаваем іх мы, у асноўным, у брацкіх магілах. Бо ў індывідуальных не атрымліваецца хаваць», – дадаў ён.

Арлоў адзначае, што расейскія вайскоўцы не прапускаюць у Марыупаль гуманітарную дапамогу і перашкаджаюць эвакуацыі цывільных. «Якое выйсце? Даць магчымасць нам завезці гуманітарную дапамогу і вывезці ўсіх, хто хоча зʼехаць. Мы гатовыя зрабіць гэта. Яны не гатовыя гэтага даць», – канстатуе намеснік мэра.

«Разумеючы, што перамогі ў прамым супрацьстаянні з украінскім войскам ужо не будзе, яны спрабуюць прымусіць праз такія страшныя ахвяры і разбурэнні да якой-кольвек здачы. Шляхам знішчэння цывільных, інфраструктуры. Вось так выглядае вайна. Яны ваююць не з войскам Украіны, а з насельніцтвам», – заявіў Арлоў.

Hавiны
У Марыупалі разбамбілі драматычны тэатр, у якім хаваліся дзеці і жанчыны
2022.03.16 22:06

Ужо пасля выхаду інтэрвʼю ўдзень 16 сакавіка ў Марыупальскі драматычны тэатр трапіла магутная расейская авіябомба. У тэатры часова размяшчалася некалькі соцень жыхароў, якія страцілі дамы пасля абстрэлаў. Колькі пад заваламі загінулых – невядома.

РР belsat.eu

Стужка навінаў