Атрымаць польскую візу можа стаць прасцей – праз міністэрства замежных спраў


Польскі ўрад падпісаў распараджэнне, згодна з якім правам выдачы віз надзяляецца міністр замежных спраў Польшчы. Распараджэнне датычыць беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Падаваць дакументы на візы трэба будзе ўсцяж у консульствы па месцы жыхарства. Распараджэнне мае на мэце спрашчэнне атрымання візаў і такім чынам падтрымку тых беларусаў, хто хоча прыехаць у Польшчу. Дакумент уступае ў сілу 14 чэрвеня 2021 года.

Дагэтуль візавымі пытаннямі займаліся консулы, цяпер такое права надаецца міністру замежных спраў. Мяркуецца, што працэдура атрымання візаў павінна стаць зручнейшай і хутчэйшай.

Беларусь – пакуль адзіная краіна, грамадзянам якой Польшча дазволіла атрыманне віз праз МЗС. Як будзе выглядаць уся працэдура, і якімі будуць тэрміны – пакуль дакладна не вядома.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў