Шведскія медыі: Беларускія манашкі збіралі падманам грошы на вайну для Расеі


У Швецыі групу манашак з Беларусі вінавацяць у тым, што яны пад выглядам збору сродкаў для дзяцей-сіротаў збіралі грошы на падтрыманне Расеі і вайны ва Украіне, піша выданне «Sundsvalls Tidning».

Збор сродкаў на дапамогу расейскім вайскоўцам у Свята-Елісавецінскім манастыры.
Фота: «Хрысціянская візія» / Telegram / christianvision

Беларускія манашкі з менскага Свята-Елісавецінскага манастыра каторы год наведваюць у Швецыі Селёнер. Сёлета яны зарганізавалі выставу – продаж вырабаў ручной працы. Грошы, паводле манашак, збіраліся дзеля «адзінокіх, хворых і сіротаў». Але медыі ў Швецыі падазраюць, што сродкі насамрэч наўпрост паступаюць у Расею на падтрыманне вайны ва Украіне.

«Частка грошай можа быць скіравана бедным дзецям, але гэта датычыць дзейнасці, якая прадугледжвае рыхтаванне дзяцей да таго, каб стаць расейскімі нацыяналістычнымі салдатамі», – сказаў прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Васэрман.

Прадстаўнікі парафіяў у Швецыі, якія наведвалі беларускія манашкі, у шоку ад гэтай навіны і кажуць, што не жадаюць, каб іх асацыявалі з падтрыманнем Расеі.

Раней паведамлялася, што ў Свята-Елісавецінскім манастыры збіраюць дапамогу расейскім вайскоўцам, якія бяруць удзел у вайне супраць Украіны. З добраславення духоўніка манастыра, протаіерэя Андрэя Лемяшонка была створаная валанцёрская група «Дапамога братам». Лукашэнка дзякаваў праваслаўныя святарам за збор сродкаў для расейскай арміі, што вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны.

Hавiны
Лукашэнка пахваліў Свята-Елісавецінскі манастыр за дапамогу расейскім жаўнерам
2023.01.07 15:48

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў