Трэці тыдзень у метро. Як жывуць на кіеўскай станцыі «Палац «Украіна»


З першых дзён вайны станцыі метро ў Кіеве працуюць як бамбасховішчы. Фотакарэспандэнт «Белсату» паглядзеў, як кіяўляне жывуць на станцыі метро «Палац «Украіна».

Станцыя метро «Палац “Украіна”». Кіеў, Украіна. 13 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Звычайна людзі прыходзяць у метро начаваць, таму ўдзень вялікай колькасці сталых жыхароў падземкі няма. Але відаць, што за 18 дзён вайны людзі ўжо паспелі абжыць свае месцы – нават ёсць свежыя кветкі.

На станцыі метро цягнікі цяпер ходзяць толькі па адным баку. Цягнік ідзе спачатку ў адзін бок, даязджае да канечнай станцыі і выпраўляецца ў адваротны шлях. Каб дачакацца цягніка, часам трэба паўтары гадзіны. На суседніх пуцях на станцыі стаіць цягнік, які нікуды не едзе, там можна проста адпачыць.

Фота: МП / Белсат
Фота: МП / Белсат
Фота: МП / Белсат

Некаторыя жыхары станцыі застаюцца ў метро з першага дня вайны. Вядома, яны выходзяць у горад, каб купіць прадуктаў, але жывуць і начуюць усё ж у метро. Валанцёры таксама прыносяць ежу і іншыя рэчы першай неабходнасці.

Людзі ўсе паміж сабой ужо знаёмыя. З журналістамі ветлівыя, няма таго адчування страху і нявызначанасці, як у першыя дні вайны.

Фота: МП / Белсат
Фота: МП / Белсат
Фота: МП / Белсат
Фота: МП / Белсат
Фота: МП / Белсат
Фота: МП / Белсат

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвесціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй») з мэтаю «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне панятку «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны.

Глядзіце таксама:

«Сама сплю ў гатэлі». Беларуска з Любліна аддала свой дом пад прытулак для ўцекачоў

За 5 дзён – больш за 3,5 тыс. тонаў гуманітарнай дапамогі. Як Украіну падтрымлівае Еўропа

«Апякуюцца беларускімі і ўкраінскімі ўцекачамі». Як дабрачынныя ініцыятывы мяняюць працу праз вайну ва Украіне

Прапускаюць па 30 чалавек за гадзіну. Што адбываецца з украінскага боку мяжы

«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны

Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны

«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы

На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу

Маршы супраць вайны ў Маскве

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў