Пуцін пачаў масавыя «чысткі» ФСБ перад вызначальным наступам на Данбас?


Паводле крыніц выдання «Daіly Mail» і аналітыка Хрыста Грозэва ў расейскім ФСБ пачаліся чысткі. Імаверная прычына – некарэктныя звесткі аб унутранай сітуацыі ва Украіне напярэдадні ўварвання, следствам чаго стаў поўны правал «пуцінскага бліцкрыгу». Паводле выдання, ад працы адхілеілі ўжо каля 150 супрацаўнікоў спецслужбы, а краўніка аддзелу вонкавай выведкі ФСБ РФ Сяргея Бяседу ўзялі пад варту.

Ілюстрацыйны здымак.
Фота: Forum

Аналітыкі мяркуюць, што Пуцін пачаў паляванне на здраднікаў пасля таго, як агенты заходняй выведкі атрымалі баявыя планы Расеі перад уварваннем. Магчыма, Пуцін шукае вінаватых у тым, што расейскі націск не прывёў да чаканай хуткай перамогі. Учора ўвечары стала вядома, што генерал-палкоўнік Сяргей Бяседа, начальнік аддзелу вонкавай выведкі ФСБ, пасля хатняга арышту быў пераведзены ў маскоўскі СІЗА строгага рэжыму Лефортава. Гэтую інфармацыю пацвердзіў і супрацоўнік міжнароднага праекту «Bellingcat» Хрыста Грозэў і іншыя крыніцы.

Афіцыйна ў дачыненні 68-гадовага Бяседы працягваецца следства ў «справе аб крадзяжах». Аднак паводле звестак незалежных журналістаў Пуцін падазрае яго ў перадачы замежнай выведцы падрабязнай інфармацыі аб рыхтаванні ўварвання ва Украіну.

Hавiны
Арэстовіч: «Пуцін будзе шукаць ворагаў унутры краіны, каб апраўдаць свой правал»
2022.04.04 23:52

Іншыя супрацоўнікі ФСБ былі затрыманыя нібыта за тое, што яны падалі справаздачы, у якіх пераканалі Пуціна, быццам расейскіх вайскоўцаў будуць вітаць як вызваляльнікаў, а ўкраінскія сілы не будуць надаваць супраціву.

Нагадаем, што за некалькі гадзінаў да таго, як войскі РФ уварваліся на тэрыторыю Украіны, брытанскае Міністэрства абароны апублікавала падрабязныя мапы з маршрутамі расейскіх бранятанкавых калонаў, што дазволіла ЗСУ арганізаваць эфектыўную абарону.

Паводле «Daily Mail» афіцэры выведкі Вялікай Брытаніі і ЗША перадавалі ўкраінцам дакладную інфармацыю аб планах Расеі. Яны таксама дапамаглі Украіне зліквідаваць генералаў і старэйшых афіцэраў расейскай арміі. Цяпер, калі РФ зазнае няўдачы, Пуцін пачаў «чысткі» ад тых, каго ён лічыць адказным.

Hавiны
Брытанская выведка: Расея працягвае вывад войскаў з Беларусі для перадыслакацыі
2022.04.12 10:19

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў