Уладзімір Зяленскі назваў колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ад пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання загінулі каля 1300 украінскіх вайскоўцаў.

Раней звесткі аб стратах Украіны Зяленскі агучваў толькі пасля першага дня вайны, 24 лютага: тады загінулі 137 вайскоўцаў і 316 атрымалі раненні. У наступныя дні ўкраінскае кіраўніцтва колькасці забітых і параненых не паведамляла.

Пры гэтым у Генеральным штабе Узброеных сілаў Украіны паведамляюць, што Расея паводле стану на 12 сакавіка страціла ў вайне больш за 12 тысячаў чалавек.

Аналітыка
Што вядома пра страты Украіны і Расеі ў вайне?
2022.03.04 19:38

РР belsat.eu

Стужка навінаў