У Літве ўтрая даражэйшымі сталі страхоўкі для аўтамабіляў на беларускіх і расейскіх нумарах


Раней страхоўка на месяц каштавала каля 20 еўраў, цяпер – 60 еўраў і больш. Змены датычаць толькі аўтаў на беларускіх і расейскіх нумарах, піша «Наша Ніва».

«Наша Ніва» прыводзіць аповед чытачкі пра падаражэнне страховак:

«У нас машына на расейскіх нумарах – сябар дазволіў ёй карыстацца, пакуль сам жыве ў Расеі. Два гады мы ўжо на ёй ездзім. Раней страхоўка каштавала 24 еўры на месяц. Калі мы чарговы раз хацелі яе працягнуць, наш агент сказала, што кошт узняўся. Цяпер трэба заплаціць 60 еўраў. Для нас гэта аказалася дорага. За год атрымліваецца 720 еўраў. Калі браць страхоўку на машыну на літоўскіх нумарах, то плаціць трэба 185 еўраў за год. Як мне патлумачыла страхавы агент, падаражэнне тычыцца толькі машынаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі. Гэта звязана з вайной, але ў сакавіку і красавіку былі яшчэ старыя цэны. Мы спыталі цэны ў розных кампаніях, але некаторыя нават адмаўляюцца страхаваць аўта на расейскіх і беларускіх нумарах. У выніку мы вырашылі перасесці на грамадскі транспарт».

Hавiны
Адмовы ў медычным страхаванні, банкаўскія абмежаванні. Беларусы распавядаць пра выпадкі дыскрымінацыі
2022.04.23 08:30

Рост коштаў у тры разы пацвердзілі ў літоўскай страхавой кампаніі «AB Lietuvos draudimas».

«Паднялі прыкладна месяц таму. Не магу сказаць, з чым гэта звязана. Так вырашыла кампанія. У нас цяпер 15 дзён страхавання на беларускіх ці расейскіх нумарах каштуе 42 еўры, а было 14. На месяц будзе 70–75 еўраў», – распавёў страхавы агент.

У кампаніі ВТА таксама распавялі пра падвышэнне цэнаў. Страхоўка аўтамабіля на расейскіх і беларускіх нумарах цяпер у іх каштуе 60 еўраў на месяц. Раней заплаціць трэба было 24.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў