«The Times»: вайна ва Украіне можа скончыцца да Калядаў


Аўтарытэтная брытанская газета «The Times» піша, што поспехі ўкраінскага контрнаступлення выклікалі ў заходніх урадаў і вайсковых экспертаў надзею, што вайна можа скончыцца ўжо да Калядаў.

Калі тэмпы контрнаступлення захаваюцца, то расейскія вайскоўцы могуць быць выціснутыя з Данбасу назад у Расею да канца года, лічаць у брытанскім урадзе.

Вярнуць Крым, які быў анексаваны Расеяй яшчэ ў 2014 годзе, будзе цяжэй. Яго вызваленне можа прывесці да вялікіх стратаў ЗСУ, таму ўкраінцы, імаверна, спяшацца не будуць.

У любым выпадку зімовай паўзы ў вайне чакаць не варта, адзначаецца ў артыкуле.

Аналітыка
Колькі «тэрыторыі Расеі» Пуцін страціў, пакуль падпісваў паперы аб анексіі частак Украіны
2022.10.05 18:17

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў