У Латвіі 9 траўня сёлета будзе Днём памяці загінулых у вайне ўкраінцаў


Сейм Латвіі абвесціў 9 траўня 2022 года Днём памяці ўкраінцаў, загінулых у выніку расейскай агрэсіі, паведамляе партал «Latvijas Ziņas».

Будынак Сейму Латвіі.
Фота: bnn-news.ru

Латвійскі Сейм прыняў Закон «Аб прызначэнні Дня памяці ахвяраў і памерлых ва Украіне» на 9 траўня 2022 года.

Мэта закону – прыцягнуць увагу латвійскага грамадства да ваеннай агрэсіі Расеі ва Украіне і праявіць салідарнасць з украінскім народам у барацьбе за суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласць Украіны.

У гэты дзень дзяржаўныя сцягі Латвіі будуць прыспушчаныя. На рэзідэнцыі прэзідэнта, будынку кабінету міністраў і Сейму размесцяць сцяг Украіны.

Дзяржаўным і мясцовым органам улады ў Дзень памяці забаронена ладзіць забаўляльныя імпрэзы. Таксама 9 і 10 траўня нельга будзе выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў