Харкаў атакавалі беспілотнікамі: ёсць траплянні ў жылыя дамы, загінулі людзі


У ноч на чацвер, 4 красавіка, расейскія войскі атакавалі Харкаў. Дроны «Shahed» трапілі ў жылыя дамы, часткова разбураны шматпавярховік, ёсць загінулыя.

Фота: ДСНС Украіны

У выніку расейскай атакі ў Харкаве прагрымелі выбухі, адзначыў мэр гораду Ігар Тэрэхаў. «Суспільне. Харкаў» інфармуе, што выбухаў было сама меней чатыры.

Варожыя дроны заляцелі на Харкаўшчыну з Белгародскай вобласці РФ, заявілі ў Паветраных сілах ЗСУ. Зафіксаваныя траплянні ў жылую цывільную забудову.

У той жа час мэр Харкава Ігар Тэрэхаў удакладніў, што ўдары былі зробленыя як па прыватных, так і шматкватэрных дамах.

«Папярэдне – удары «Шагэдамі» па жылых дамах. Як па прыватных, так і шматкватэрных. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца», – напісаў ён.

Станам на 7:00 раніцы было чацвёра загінулых і 12 пацярпелых. Трое загінулых – ратавальнікі.

Hавiны
Новая атака на энергетычную інфраструктуру Украіны: ёсць разбурэнні і ахвяры
2024.03.31 10:03

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў