Лукашэнку прапанавалі яшчэ адзін шлях для экспартных грузаў – праз Растоў


Растоўская вобласць Расеі прапануе Беларусі свае парты. Аб гэтым паведамляе БелТА. Разам з партамі Санкт-Пецярбургу, Мурманска і Астрахані гэта ўжо чацвёрты варыянт дыверсіфікацыі экспартных паставак з Беларусі за год.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Васілём Голубевым. 3 кастрычніка 2022, Менск.
Фота: БелТА / belta.by

Губернатар Растоўскай вобласці Расеі Васіль Голубеў заявіў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 3 лістапада у Менску аб тым, што вобласць прапануе Беларусі паслугі сваіх партоў. Пры гэтым кіраўнік расейскага рэгіёну адзначыў, што дзеля скарыстання прапановай «трэба вырашыць некаторыя пытанні на федэральным узроўні».

БелТА паведамляе, што расейскі губернатар казаў аб недахопе канкрэтных крокаў у беларуска-расейскай супрацы, «падкрэсліў важнасць дэталёвай прапрацоўкі далейшага ўзаемадзеяння, каб планы мелі не агульнадэкларатыўны, а практычны характар ​​у выглядзе канкрэтных праектаў».

Такім канкрэтным праектам, на думку Голубева, магло б стаць выкарыстанне Беларуссю партовай інфраструктуры ў Растоўскай вобласці. «Думаю, што нашых беларускіх партнёраў, нашых братоў і сяброў цікавіць магчымасць развіцця экспартных паставак. Як вядома, Азова-Чарнаморскі басейн – нашы парты ў Азове, у Таганрогу, Растове – гэта тэма, якая патрабуе пастаяннага суправаджэння. Пры гэтым мы разумеем, што рашэнне некаторых пытанняў залежыць у тым ліку ад федэральных органаў улады ў Расеі. Напрыклад, Расейскія чыгункі. Мы ўвесь час гэтым займаемся».

Васіль Голубеў паведаміў Лукашэнку, што заехаў да яго перад сустрэчай ва ўрадзе Расейскай Федэрацыі, запланаванай на 4 кастрычніка, і падкрэсліў, што павелічэнне нагрузкі на Растоўскую вобласць неабходна суправаджаць мадэрнізацыяй і развіццём інфраструктуры. «Спадзяюся, што заўтра ў ходзе маёй сустрэчы ва ўрадзе Расейскай Федэрацыі мы будзем гаварыць аб гэтым з віцэ-прэмʼерамі, якія маюць да гэтага дачыненне. Таму што для нас гэта важна», – дадаў губернатар Растоўскай вобласці.

Пасля сустрэчы Голубеў патлумачыў журналістам, што партовая інфраструктура Растоўскай вобласці задзейнічаная амаль поўнасцю, але магчымасці развіцця існуюць. Растоўскі губернатар зноў зрабіў акцэнт на неабходнасці распачынаць нейкія практычныя дзеянні, а не толькі весці размовы. «І для гэтага зараз трэба кааперацыйныя сувязі, якія мы абмяркоўваем падчас рабочай паездкі, пакласці не толькі на паперу, але і на зямлю. І такім чынам зʼявяцца новыя экспартныя магчымасці і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы пачалі гэтым займацца. І ўпэўнены, што знойдзем рашэнне. Цяпер новая сітуацыя і новыя магчымасці», – сказаў Васіль Голубеў.

Голубеў таксама паведаміў, што дзеля выкарыстання Растоўскіх партоў Беларуссю патрэбны пэўныя дзеянні і па лініі Расейскай чыгункі, каб павялічыць прапускную здольнасць некаторых транспартных участкаў чыгункі. «Такіх як Растоў-Галоўны, Растоў-Таварны. Гэта задача», – расказаў Васіль Голубеў.

Цікава, што ў сваёй прамове на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Расеі Аляксандр Лукашэнка пра выкарыстанне партоў і накіраванне туды экспартных патокаў не сказаў ні слова. У сваім выступленні Лукашэнка паведаміў пра супрацу па ліні аграпрамысловага комплексу, пастаўках камплектуючых з «Гомсельмаша» на прадпрыемства-канкурэнта «Ростсельмаш» у якасці дапамогі ў пераадоленні наступстваў санкцый і адзначыў даволі значны рост тавараабароту паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю Расеі.

Лукашэнка паведаміў, што за 8 месяцаў гэтага года тавараабарот Беларусі і Растоўскай вобласці дасягнуў $420 млн, што на 30 працэнтаў вышэй за паказальнікі за аналагічны перыяд 2021 года.

Hавiны
«Лепей, чым нічога». Стаў вядомы трэці маршрут экспарту калійных угнаенняў з Беларусі
2022.10.11 20:38

Раней паведамлялася, што Беларусь разглядае магчымасці выкарыстоўваць расейскія парты замест партоў краінаў Балтыі, страчаных з-за санкцый, уведзеных пасля падаўлення палітычных пратэстаў у Беларусі і санкцыяў у адказ на расейскую вайсковую агрэсію ва Украіне і падтрымку гэтай агрэсіі афіцыйным Менскам. Лукашэнка ўжо абмяркоўваў выкарыстанне партоў Санкт-Пецярбургу і ўбіраўся там будаваць беларускі порт, потым абмяркоўваў магчымасці партоў Мурманскай вобласці і вось цяпер яму прапануюць растоўскі кірунак. Для перанакіравання паставак калійных угнаенняў і іншага крытычнага экспарту Беларусі.

Каментар
Лукашэнку накіроўваюць на Паўночны марскі шлях. Расказваем пра падводныя камяні
2022.09.08 20:56

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў