Генпракурор Украіны: «Першы падазраваны ў справе аб забойствах у Бучы – нарадзінец Мазыра»


Генеральны пракурор Украіны Ірына Вэнэдзіктава назвала імя першага падазраванага ў забойствах у Бучы. Гэта камандзір Нацыянальнай гвардыі Расеі Сяргей Калацэй. Паводле звестак censor.net, падазраваны нарадзіўся ў Мазыры, а некалькі гадоў таму перабраўся ў Маскву.

Першы падазраваны ў забойствах у Бучы – камандзір Нацыянальнай гвардыі Расеі Сяргей Калацэй.
Фота: VenediktovaIryna / Facebook

Паводле звестак Генеральнай пракуратуры Украіны, на фота – камандзір аддзялення упраўлення Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі РФ па Ульянаўскай вобласці. На беларускай пошце ён разам з аднапалчанамі адпраўляе ў Расею нарабаванае. Вайсковец адправіў ва Ульянаўск капот аўтамабіля.

Пракуратура Бучы і паліцыя маюць звесткі, што менавіта гэты вайсковец 18 сакавіка забіў у Бучы чатырох бяззбройных мужчынаў. 29 сакавіка ён закатаваў яшчэ аднаго цывільнага жыхара, які «прызнаўся» ў сваёй дыверсійнай дзейнасці супраць расейскай арміі. Ён адвёў жыхара ў падвал, дзе збіваў яго рукамі, аўтаматам і нажом.

Першы падазраваны ў забойствах у Бучы – камандзір Нацыянальнай гвардыі Расеі Сяргей Калацэй.
Фота: VenediktovaIryna / Facebook

Яшчэ адзін мужчына, які праходзіць сведкам па справе, сцвярджае, што яго даставілі на месца расстрэлу, дзе імітавалі расстрэл і стралялі каля вуха.

На падставе сабраных доказаў, паказанняў пацярпелага і партрэтнай экспертызы пракуратура папярэдзіла Расгвардыю аб падазрэнні ў жорсткім абыходжанні з цывільным насельніцтвам і іншых парушэннях законаў і звычаяў вайны, спалучаных з наўмысным забойствам (ч. 1.2 арт. 438 КК).

Hавiны
З’явіліся новыя доказы таго, што мірныя жыхары ў Бучы білі забітыя тады, калі там стаялі расейскія войскі
2022.04.07 23:07

Падазраваны – 35-гадовы нарадзінец Мазыра Сяргей Калацэй. Мужчына некалькі гадоў таму зʼехаў у Расею, дзе далучыўся да Расгвардыі. Апроч таго, ён займаецца адзінаборствамі і ўдзельнічаў у мясцовых спаборніцтвах.

СБУ паведамляе, што мае інфармацыю яшчэ пра 900 расейскіх жаўнераў, якія прычыніліся да злачынстваў супраць мірных жыхароў Бучы.

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў