У Кіеве сумняюцца, што Расея сапраўды размесціць ядравую зброю ў Беларусі


Сакратар РНБА Аляксей Данілаў лічыць, што Масква не будзе размяшчаць тактычную ядравую зброю (ТЯЗ) у Беларусі без дазволу КНР. Пра гэта паведамляе Суспільне.

«Я магу сказаць, што ніякага размяшчэння ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі не будзе і быць не можа да таго часу, пакуль Кітай не дасць дазвол Пуціну размяшчаць там ядравую зброю. Ці дасць Кітай дазвол Пуціну размяшчаць ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі? Я больш чым упэўнены, што не», – заявіў Данілаў.

Ён падкрэсліў, што ТЯЗ на тэрыторыі Беларусі не патрэбна ні КНР, ні самой Беларусі. А заява Пуціна – гэта проста шантаж для таго, каб амерыканцы пагадзіліся як мага хутчэй на якія-небудзь перамовы аб спыненні вайны на ўмовах РФ.

«Не трэба тут нічога прыдумляць, тут няма ніякай канспіралогіі. Гэта такая тупая гульня Расеі, якая заўсёды, для таго, каб прымусіць амерыканцаў, англасаксаў ісці на перамовы з расейцамі менавіта па нашым кейсе», – заявіў сакратар РНБА.

Нагадаем, 25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што на тэрыторыі Беларусі будзе размешчана тактычная ядравая зброя.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Кітаю ў ААН Гэн Шуан 31 сакавіка заявіў, што Пекін супраць размяшчэння ядравай зброі за межамі дзяржаваў-уладальніц.

Каментар
Ядравая зброя ў Беларусі – гэта інтарэс Крамля, а меркаванне грамадства значэння не мае
2023.03.31 20:12

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў