Віктару Бабарыку пагоршылі ўмовы працы ў калоніі


Экс-банкіру і палітвязню Віктару Бабарыку прызначылі новую працу ў калоніі. Цяпер ён выпальвае драўняны вугаль, піша Telegram-канал «Виктор Бабарико».

Віктар Бабарыка ў судзе. Крыніца: AFP / Виктор Бабарико — официальный канал / telegram

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка, якога асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, атрымаў новую працу. У Наваполацкай калоніі палітвязень выпальвае драўняны вугаль. Поўны працоўны дзень у палітвязня працягваецца 9 гадзінаў. У выніку 6 дзён на працягу тыдня ён працуе на вуліцы, без доступу да памяшкання, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены.

Родныя палітыка звяртаюць увагу, што такую працу палітыку прызначылі нягледзячы на медычныя супрацьпаказанні.

Раней Віктар Бабарыка працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў. У памяшканні, дзе ён працаваў, не было вентыляцыі, а тэмпература перакрочвала +30 градусаў.

Артыкулы
Эдуарду Бабарыку выставілі абвінавачванні ў «распальванні варожасці» і «арганізацыі масавых беспарадкаў»
2021.12.29 13:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў