Насіць вышыванку і размаўляць па-беларуску. Макей даў парады беларусам


Уладзімір Макей з сям’ёй у вышыванках.
Фота: Вольга Шукайла, TUT.by

Міністэрства замежных справаў Беларусі арганізавала святочны прыём для дыпламатаў замежных краінаў, на якім у якасці дрэс-коду былі нацыянальныя строі.

Прыйшла ў вышыванка і сям’я беларускага міністра Уладзіміра Макея, паведамляе TUT.by.

«Думаю, кожны з нас павінен узяць на сябе абавязкі хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове», – сказаў кіраўнік МЗС.

Пры гэтым ён прызнаў, што хоць і апранае вышыванку не раз у год на прыём, але і не так часта, як хацелася б.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў