Міхал Дворчык прыняў удзел у цырымоніі развітання з Людмілай Аляксеевай


Кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ера Міхал Дворчык прыняў удзел у цырымоніі развітання з легендарным абаронцам правоў чалавека Людмілай Аляксеевай у Маскве. Прадстаўнік Варшавы ад імя польскага ўрада накіраваў спачуванні сваякам Аляксеевай.

«Для нас, палякаў, было надзвычай важна, што Людміла Аляксеева згадала пра Расеі – расейскага таталітарызму – за Катынь. Яна заўсёды крытычна ставілася савецкага ўварвання ў 1939 годзе ў Польшчу, яна заўсёды памятала пра ахвяраў», – Адзначыў Міхал Дворчык у размове з Польскім радыё.

Кіраўнік канцылярыі таксама перадаў сям’і Аляксеевай ліст ад прэмʼер-міністра Польшчы Матэўша Маравецкага.

«Для маёй краіны асабліва важна, што Людміла Аляксеева непрымірымы чалавек у барацьбе за гістарычную праўду. Кіраўніца Маскоўскай Хельсінкскай групы «аднавіла гонар ахвяраў рэпрэсіяў таталітарных рэжымаў», – падкрэсліваецца ў лісце ад кіраўніка польскага ўраду.

Разам з сыходам Аляксеевай «завяршаецца эпоха – эпоха вялікіх і адважных людзей, якія глыбока разумеюць, што такое камуністычны лад і, не вагаючыся, абаранялі яго ахвяры», – падкрэсліў кіраўнік польскага ўраду ў лісце.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў