BMW адправіў у кювет міліцэйскае аўта. Пацярпеў сабака па мянушцы Гера


ДТЗ здарылася 30 лістапада на трасе Р82 каля аграгарадка Чыркавічы, што ў Светлагорскім раёне.

BMW выязджаў на галоўную дарогу і зачапіў аўтамабіль Светлагорскага аддзелу дэпартамента аховы, у якім знаходзіліся два міліцыянты і службовы сабака. Міліцэйскі ВАЗ вылецеў у кювет і перакуліўся.

Людзі ў ДТЗ не пацярпелі, а вось сабаку выкінула з салона, яна атрымала нязначныя траўмы.

ЮВ, belsat.eu, паводле ranak.me

Стужка навінаў