У 2024 годзе ў Беларусі з’явіцца «падатак на багацце», а таксама вырастуць стаўкі некаторых збораў


З 1 студзеня 2024 года беларусаў чакаюць некаторыя падаткавыя змяненні. Гэта вынікае з закону №327-3 ад 27 снежня «Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання», які быў апублікаваны на Нацыянальным інтэрнэт-партале 30 снежня.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

З 2024 года ў Беларусі ўводзіцца падатковы збор, які цалкам можна акрэсліць як «падатак на багацце». Тыя, хто зарабляюць больш за 200 тысяч рублёў у год (ці больш за 16 667 рублёў у месяц), будуць плаціць 25% ад сумы перавышэння замест цяперашніх 13%. Гэта датычыць даходаў ад дывідэндаў, па працоўных і цывільна-прававых дамовах.

З новага года вырастуць стаўкі падатку на першую кватэру. Гэты збор складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метру, які адрозніваецца ў розных рэгіёнах Беларусі. У 2024 годзе кошт квадратнага метра падвысіцца па ўсёй краіне:

  • для Менску ён будзе складаць 968 рублёў (цяпер – 900 рублёў);
  • для абласных гарадоў і Менскага раёну – 806 рублёў (цяпер – 750 рублёў);
  • для Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Горак, Дзяржынска, Жлобіна, Жодзіна, Кобрына, Крычава, Ліды, Мазыра, Маладзечна, Навагрудка, Наваполацка, Воршы, Асіповічаў, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Светлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Смаргоні, Салігорска, Фаніпаля – 710 рублёў (цяпер – 660 рублёў);
  • для астатніх населеных пунктаў – 538 рублёў (цяпер 500 рублёў).
Hавiны
Падаткавікі папярэдзілі пра новую «камфортную» плату з 1 студзеня. Закране большасць беларусаў
2023.12.24 14:11

Вырастуць падаткі на здачу памяшканняў у найм. Для здачы жылых памяшканняў, садовых домікаў месячная стаўка за пакой будзе складаць:

  • у Менску – 47 рублёў;
  • у Берасце, Віцебску, Гомлі, Горадні, Магілёве, Менскім раёне – 44 рублі;
  • у Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Ваўкавыску, Горках, Дзяржынску, Жлобіне, Жодзіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Маладзечне, Наваградку, Наваполацку, Воршы, Асіповічах, Пінску, Полацку, Рэчыцы, Светлагорску, Слоніме, Слуцку, Смалявічах, Смаргоні, Салігорску, Фаніпалі – 29 рублёў;
  • у іншых гарадах абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлках гарадскога тыпу – 21 рубель;
  • у іншых населеных пунктах і тэрыторыях – 15 рублёў.

Таксама вырастуць стаўкі падатку пры здачы ў найм гаража ці машынамесца.

У 2024 годзе ўвядуць падвышаны транспартны падатак на некаторыя аўтамабілі, які будзе ў 10 разоў вышэйшы за стандартную стаўку. Падвышэнне закране аўтамабілі, уключаныя ў пералік транспартных сродкаў падвышанай камфортнасці, з года выпуску якіх прайшло не больш за тры гады. Якія менавіта гэта будуць аўтамабілі, вызначыць урад. Раней казалася, што падвышаны падатак можа быць ужыты ў дачыненні аўтамабіляў марак Bentley, Rolls-royce, Lexus, Porsche, Mercedes, Audi, BMW, Cadillac, Jeep, Land Rover ды Jaguar.

Hавiны
Падаткавікі возьмуць на кантроль навагоднія банкеты ў рэстаранах
2023.12.16 10:00

Стаўкі звычайнага транспартнага падатку таксама будуць падвышаныя ў 2024 годзе.

У 2024 годзе стане вышэйшай сума перавышэння расходаў над даходамі, пры якой падатковая будзе патрабаваць распавесці пра крыніцу грошай. Цяпер гэтая розніца будзе складаць 1500 базавых велічыняў (60 тысяч рублёў) у параўнанні з 1000 базавых як было сёлета (37 тысяч рублёў).

Таксама ў выпадках, калі паступае запыт ад сілавікоў ці іншых кантралюючых дзяржорганаў, падатковая зможа запатрабаваць тлумачэнне крыніцы сродкаў і пры суме меншай, чым 1500 базавых.

Падатак на перавышэнне расходаў над даходамі з 2023 года складае 26%.

Hавiны
Беларускія падаткавікі назвалі памер падатку для Дзядоў Марозаў, фатографаў і не толькі
2023.12.04 20:25

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў