Падаткавікі возьмуць на кантроль навагоднія банкеты ў рэстаранах


Менская падатковая інспекцыя распарадзілася, каб установы грамадскага харчавання, у якіх будуць праходзіць навагоднія банкеты, паведамлялі ім падрабязную інфармацыю аб заказчыках святкаванняў. Ліст пра гэта быў разасланы ў такія ўстановы, піша «Зеркало».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 024.by

Падатковая інспекцыя Менску разаслала ліст арганізацыям грамадскага харчавання, у якім просіць да 18 снежня даць ім інфармацыю аб банкетах, якія пройдуць з 15 да 31 снежня. Маленькія вечарынкі падаткавікоў не цікавяць, ім хочацца ведаць пра банкеты, на якія прыйдуць больш за 15 чалавек. Пры гэтым заказчыкам банкету можа быць не толькі фірма, але і фізічная асоба.

У лісце падатковай указана, што звесткі аб заказчыках вечарынак павінны змяшчаць такія дадзеныя:

  • хто заказчык: найменне юрыдычнай асобы або фамілія, імя і імя па бацьку фізічнай асобы;
  • кантактныя дадзеныя заказчыка;
  • дата правядзення банкету;
  • колькасць удзельнікаў;
  • сума замовы;
  • форма аплаты (наяўныя/безнаяўныя).

Падаткавікі спасылаюцца на Падатковы кодэкс (падпункт 1.12 пункта 1 артыкула 107), па якім яны маюць права атрымліваць ад арганізацый неабходныя дакументы, інфармацыю, звесткі, якія складаюць камерцыйную (прафесійную, банкаўскую, іншую ахоўную законам) таямніцу.

Hавiны
Беларускія падаткавікі назвалі памер падатку для Дзядоў Марозаў, фатографаў і не толькі
2023.12.04 20:25

СП, belsat.eu

Стужка навінаў